Мо́мант іне́рцыі – скалярная фізічная велічыня, якая характарызуе інертнасць цела ў вярчальным руху. Цела з большым момантам інерцыі больш марудна змяняе хуткасць свайго вярчэння пад адным і тым жа ўздзеяннем.
Паняцце моманту інерцыі для вярчальнага руху падобна да паняцця масы для паступальнага руху.
Момант інерцыі матэрыяльнага пункта вызначаецца наступным чынам:
m
r
2
{\displaystyle J=mr^{2}}
,
дзе m – маса пункта, r – яго адлегласць ад восі вярчэння.
Для сістэмы, якая складаецца з мноства матэрыяльных пунктаў, момант інерцыі вызначаецца як сума момантаў інерцыі ўсіх яе пунктаў:
∑
i
m
i
r
i
2
{\displaystyle J=\sum _{i}m_{i}r_{i}^{2}}
Для суцэльнага цела момант інерцыі вызначаецца як аб’ёмны інтэграл:
∫
( V )
ρ
r
2
d V
{\displaystyle J=\int \limits _{(V)}\rho r^{2}dV}
,
дзе
ρ
{\displaystyle \rho }
– шчыльнасць цела.