wd wp Пошук:

Моладзь народнага дзеяння

Эмблема.

Моладзь народнага дзеяння, МНД (ісп.: Juventudes de Acción Popular, JAP) — радыкалізаванае моладзевае крыло CEDA, галоўнай каталіцкай партыі ў часы Другой Іспанскай Рэспублікі.

Гісторыя

Першапачаткова арганізацыя была створана ў 1933 годзе як аддзяленне «Народнага дзеяння». Яе заснавальнікам і кіраўніком быў Хасэ Марыя Валентэ Сарыяна. У 1934-м ён выключаны з CEDA і JAP за сакрэтныя перамовы з Альфонса XIII. Сарыяна замяніў Хасэ Марыя Перэс дэ Лаборда.

Пасля паражэння CEDA на выбарах 1936 года высокапастаўленыя члены JAP беглі ў іншыя правыя арганізацыі, такія як «Іспанская фаланга» і фракцыя карлістаў[1].

У 1937 годзе, пасля прыняцця Дэкрэта аб аб’яднанні, JAP спыніла сваё існаванне[2].

Дзейнасць

Арганізацыя рабіла ўпор на спартыўную і палітычную дзейнасць. У ёй была ўласная двухтыднёвая газета. Прыкметна, што ўнутраныя пытанні ніколі не ставіліся на галасаванне, бо JAP прыдтрымлівалася пазіцый антыпарламентарызму[3]. Арганізацыя падвергнулася працэсу фашызацыі, а яе члены (джапісты) падзялялі таварыскія адносіны з асноўнымі фашысцкімі і рэакцыйнымі арганізацыямі[4]. Яны насілі зялёныя кашулі і выкарыстоўвалі салют, які імітаваў фашысцкі прывітанне, часткова падымаючы руку. Джапісты стварылі моцны культ вакол фігуры лідара CEDA Хасэ Марыя Хіль-Роблеса[5].

Зноскі

  1. Báez Pérez de Tudela, José María. El ruido de la nueces: la juventud de Acción Popular y la movilización “cívica” católica durante la Segunda República (нявызн.) 123–145 (2005).
  2. Beevor, Antony (2006). The Battle for Spain. Penguin. pp. 255. ISBN 9781101201206. https://archive.org/details/battleforspainsp00anto.
  3. M.Vincent, Catholicism in the Second Spanish Republic
  4. González Calleja, Eduardo (2008). “La violencia y sus discursos: los límites de la «fascistización» de la derecha española durante el régimen de la Segunda República”. Ayer 71 (3). ISSN 1134-2277. https://revistaayer.com/sites/default/files/articulos/71-3-ayer71_ExtremaDerechaEspa%C3%B1aContemporanea_Cobo_Ortega.pdf.
  5. Payne, Stanley G. (1961). Falange: a history of Spanish fascism. Stanford University Press. p. 70. https://archive.org/details/falangehistoryof00payn.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Арганізацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі
Катэгорыя·Маладзёжныя палітычныя арганізацыі