wd wp Пошук:

Моа

Моа — вымерлыя гіганцкія птушкі атрада моападобных. Жылі ў Новай Зеландыі. Не мелі крылаў (і нават іх рудыментаў). Вядомыя 15 відаў, усе вымерлыя: самыя буйныя з іх, Dinornis robustus і Dinornis novaezelandiae, дасягалі ў вышыню каля 3,6 м і важылі каля 250 кг. Па спосабе харчавання — траваедныя (сілкаваліся лісцем, парасткамі, садавінай). Мяркуюць, што моа вымерлі каля 1500 г., знішчаныя першабытнікамі маоры. Па непацверджаных сведчаннях, асобныя прадстаўнікі віду Megalapteryx didinus яшчэ сустракаліся ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя.

Аналіз ДНК паказвае, што бліжэйшым сучасным сваяком моа з’яўляецца Тынаму.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бескілявыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вымерлыя птушкі