wd wp Пошук:

Младалатышы

Младалатышы (лат.: jaunlatvieši) — латышскі нацыянальны ліберальны рух, які з’явілася ў 1850-х гадах. Першапачаткова тэрмін выкарыстоўваўся ў зневажальным значэнні балтыйскімі немцамі, адклікаючыся на палітычна-літаратурны рух «Маладая Германія».

Младалатышы выступалі супраць спроб асіміляваць латышскае насельніцтва з немцамі, яны патрабавалі для латышоў роўных правоў з іншымі народамі, заклікалі латышоў развіваць сучасную сельскую гаспадарку і ўласную прамысловасць, імкнуцца да эканамічнай незалежнасці. Младалатышы былі супраць рэштак прыгону і засілля дваранства нямецка-балтыйскага паходжання. Рух спрыяў станаўленню нацыянальнай самасвядомасці латышскага народа, уклаў унёсак у развіццё латышскай літаратурнай мовы і культуры і ў стварэнне нацыянальнай літаратуры. Асноўнымі ідэолагамі руху былі публіцысты Крыш’яніс Валдэмарс, Каспарс Біезбардзіс, паэт Юрыс Алунанс і іншыя.

Рух праіснаваў да 1880-х гадоў. Лічыцца першым «латышскім нацыянальным абуджэннем».

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Латышскі нацыяналізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гісторыя Латвіі