wd wp Пошук:

Мешхед

Мешхед (перс.: مشهد) — другі горад у Іране пасля Тэгерана паводле колькасці насельніцтва. Знаходзіцца ў даліне ракі Кешэфруд. Адміністрацыйны цэнтр астана Харасан. Чыгуначная станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандлёва-прамысловы цэнтр.

Насельніцтва

2 772 287 жыхароў (2011). Каля 95 % насельніцтва — персы.

Геаграфія і клімат

Плошча горада і яго наваколляў перавышае 27000 квадратных кіламетраў. Ён размешчаны прыблізна ў дзевяцістах кіламетрах ад сталіцы Ірана, Тэгерана, на паўночным усходзе краіны. Знаходзіцца недалёка ад горных мясцовасцей Хезер-Дары і Гарэ-Даг на вышыні прыблізна 980 метраў.

Клімат Мешхеда
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 6,7 8,6 14,1 20,8 26,8 32,4 34,4 32,8 28,8 22,0 15,8 9,6 21,0
Сярэдні мінімум, °C −5,1 −2,9 2,3 7,9 11,8 15,6 17,9 15,3 10,4 5,4 1,3 −2,7 6,4
Норма ападкаў, мм 33 36 52 48 25 3 0 0 1 11 15 26 250
Крыніца: World Climate

Прамысловасць

Тэкстыльная, дрэваапрацоўчая, цэментная, харчасмакавая, гарбарная, металаапрацоўчая. Дыванаткацтва.

Архітэктура

Свяшчэнны горад мусульман-шыітаў. Культавы ансамбль (12-19 ст.) вакол магілы імама Рэзы, у тым ліку 5 медрэсэ, мячэць Гахаршад (15 ст.). Паблізу Мешхеда — магіла персідскага і таджыкскага паэта Фірдаўсі, мячэці маўзалеі 14-17 ст.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Свяшчэнныя гарады
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Ірана
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 818 годзе
Катэгорыя·Мешхед