wd wp Пошук:

Меша

Меша — у беларускай міфалогіі нячысты дух, які застрашваў людзей, асабіста дзяцей.

Апісанне

Меша выглядаў як чорная калматая жывёліна невялічкага памеру. Жыў у руінах старых хат і сядзіб, палохаў людзей, не прыносячы, аднак, сур’ёзнай шкоды. Кадук пазбавіў яго злой сілы і асудзіў на пакуты. Меша можа перабрацца жыць у чыюсьці хату, пасяліцца ў падпечку і харчавацца тым, чым прыйдзецца. Днём ніхто не бачыць гэтага дэмана, а ноччу ён выпаўзае з-пад печкі, можа пасябраваць з сабакам, спаць на подлозе пасярод пакоя. Калі Меша сяліўся ў хаце, гэта лічылася няшчасцем. Гэтым духам нянькі палохалі дзяцей.

Праблема верыфікацыі

Меша згадваецца толькі ў аднаго фалькларыста — П. Шпілеўскага, вядомага сваім вольным стаўленнем да беларускай міфалогіі і шматлікімі фальсіфікацыямі[1]. На сённешні дзень ужо нельга праверыць, ці існаваў у беларускіх павер’ях сапраўды такі персанаж.

Гл. таксама

Спасылкі

Літаратура

Зноскі

  1. Максім Знак. Міфы, міфалогія і міфолагі
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Беларуская народная дэманалогія
Катэгорыя·Беларуская міфалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Міфалогія