wd wp Пошук:

Мерадж Халід

Мерадж Халід (20 верасня 1916 — 13 чэрвеня 2003) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч і філосаф. Быў выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра Пакістана з 1996 па 1997 год.

Біяграфія

Нарадзіўся ў прыгарадзе Лахора. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі паступіў у юрыдычны каледж. Пачаў юрыдычную практыку ў 1948 годзе. Халід быў абраны ў правінцыйную асамблею ў 1965 годзе. У 1968 годзе ён уступіў у Пакістанскую народную партыю. У 1970 годзе быў абраны ў Нацыянальную асамблею.

У снежні 1971 года Зульфікар Алі Бхута ўключыў Мераджа Халіда ў свой кабінет міністраў, прызначыўшы яго Міністрам харчавання і сельскай гаспадаркі. Пазней ён быў абраны спікерам Нацыянальнай асамблеі.

У красавіку 1979 года быў пакараны смерцю Зульфікар Алі Бхута, а Халід быў прызначаны членам Цэнтральнага Камітэта Пакістанскай народнай партыі. У студзені 1988 года сышоў у адстаўку з гэтай пасады і быў ізноў прызначаны спікерам Нацыянальнай асамблеі. Халід сышоў з палітыкі ў 1993 годзе, пачаў працаваць рэктарам Міжнароднага ісламскага ўніверсітэта.

Халід Мерадж быў прызначаны выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра ў лістападзе 1996 года і заставаўся ва ўладзе да лютага 1997 года.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў Лахоры
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Пакістана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лахоры
Катэгорыя·Памерлі 13 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы