wd wp Пошук:

Мемарыяльны комплекс на месцы Лупалаўскага лагера смерці

Мемарыяльны комплекс на месцы Лупалаўскага лагера смерці ў Магілёве, размяшчаецца па пр. Шміта. Лагер быў створанага нацыстамі восенню 1941 года для масавай загубы савецкіх ваеннапалонных. Тэрыторыя была абпесена калючым дротам, па якім прапускалі электрычны ток. Вязняў трымалі ў антысанітарных умовах, марылі голадам, катавалі, расстрэльвалі. Да 1943 г. гітлераўцы загубілі тут больш за 40 тысяч вязняў.

Бетонныя вертыкалі

Брацкая магіла савецкіх воінаў знаходзіцца на тэрыторыі былога лагера. Пахаваны 53 воіны, якія загінулі ў чэрвені 1944 г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў па подступах да Магілёва ў раёне Лупалава. Сярод іх — воіны 238-й дывізіі 121-га стралковага корпуса 50-й арміі і 369-й дывізіі 62-га стралковага корпуса 49-й арміі 2-га Беларускага фронту.

На ўшанаванне памяці вязняў лагера смерці і воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў раёне Лупалава ў 1944 г., у 1948 г. узведзены мемарыяльны комплекс. На магілах ваеннапалонных устаноўлены абеліск, на брацкай магіле савецкіх воінаў — скульптура салдата з аўтаматам. У 1984 г. пастаўлены 2 бетонныя вертыкалі, аб’яднаныя ў ніжняй частцы гарызантальнай перамычкай. У верхняй частцы вертыкалей размешчаны фрагменты кратаў. Пляцоўка выкладзена бетоннымі плітамі з кветнікавымі газонамі. Перад уваходам на тэрыторыю комплексу запалены Вечны агонь.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Лупалава
Катэгорыя·Праспект Шміта (Магілёў)
Катэгорыя·Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Катэгорыя·Магілёў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Мемарыяльныя комплексы Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Магілёва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных