Меднаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Медна.
Меднаўскі сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дамачаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Медна. 16 ліпеня 1954 года ў склад Страдзецкага сельсавета перададзена вёска Дурычы[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Брэсцкага раёна. 8 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дурыцкага сельсавета без вёскі Страдзеч[2]. 20 снежня 1974 года сельсавет перайменаваны ў Знаменскі, цэнтр перанесены ў вёску Знаменка (былыя Дурычы)[3].