wd wp Пошук:

Медаль Партызана

Медаль Партызана — узнагарода рады БНР для ўдзельнікаў беларускага пасляваеннага антысавецкага руху.

Гісторыя

Медаль зацверджаны 1 верасня 1949 года дэкрэтам прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. Спачатку ім узнагароджваліся «беларусы, якія змагаліся ў радох Беларускай Нацыянальнай Партызанкі за Незалежнасьць Беларусі супроць акупантаў: на прапанову партызанцкага штабу». Статут быў зацверджаны і пачаў дзейнічаць з 6 жніўня 1951 года. У 1952 годзе права ўзнагароджання Медалем Партызана атрымаў «начальнік штабу беларускіх партызанаў».

Аднак пакуль не вядома, ці была вырабленая гэтая ўзнагарода, ці яна засталася толькі праектам. У беларускай газеце «Бацькаўшчына», якая выдавалася ў Мюнхене, у нумары за 24 лютага 1952 года быў пададзены толькі малюнак медаля, а таксама статут. У гэтай публікацыі былі таксама і іншыя ўзнагароды БНР.

Апісанне

Мае дзве ступені, выконваецца адпаведна ў золаце (1-я ступень) і срэбры (2-я ступень). Стужка — чырвона-зямельна-зялёная. На стужцы I ступені дзве скрыжаваныя стрэльбы. На пярэднім боку медаля стрэльбы, а пад імі надпіс «Б.Н.Р.». На адваротным жа боку парадкавы нумар. Таксама на адваротным боку першай ступені быў выбіты спокліч: «За Бацькаўшчыну».

Медаль першай ступені маглі атрымаць камандзіры і начальнікі штабаў партызанскіх аддзелаў, а за «выдатныя баявыя заслугі» — кожны партызан.

Ступені

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Узнагароды Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·1949 год у ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларуская дыяспара
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта