wd wp Пошук:

Медаль Жукава

Меда́ль Жу́кава — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 18 верасня 1997 г.

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне

Медаль прымеркаваны да 100-гадовага юбілею Жукава і прысуджаецца былым вайскоўцам і асобам вольнанаёмнага складу Чырвонай арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў НКУС, партызанам, удзельнікам падполля за адвагу, стойкасць і мужнасць, праяўленыя ў баявых дзеяннях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і японскімі мілітарыстамі, на аснове дакументаў, якія сцвярджаюць непасрэдны ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў або ў баявых дзеяннях супраць Японіі.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Медалі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта