wd wp Пошук:

Медальны залік на летніх Алімпійскіх гульнях 1896

Краіны паводле выйграных медалёў      краіны, якія выйгралі хаця б адзін медаль      краіны, якія не выйгралі ні аднаго медаля
Срэбныя медалі былі падараваны пераможцам кожнага спаборніцтва Летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года ў Афінах, Грэцыя

Гэта старонка — інфармацыйны спіс. Медальны залік Летніх Алімпійскіх гульняў 1896 — рэйтынг каманд-удзельніц, складзены Міжнародным алімпійскім камітэтам, паводле колькасці медалёў, выйграных на Летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года — першых Алімпійскіх гульнях у сучаснай эры — якія праводзіліся ў Афінах, Грэцыя, з 6 па 15 красавіка 1896. Усяго 241 спартсмен з 14 краін-удзельніц прымаў удзел у 43 спаборніцтвах па 9 відах спорту на гэтых гульнях[1].

Дзесяць з чатырнаццаці краін-удзельніц зарабілі медалі, у дадатак да трох медалёў, якія зарабілі змешаныя каманды, г.зн. каманды з спартсменаў з некалькіх краін. Каманда Злучаных Штатаў Амерыкі атрымала найбольшую колькасць залатых медалёў (11), а каманда Грэцыі, якая прымала Алімпійскія гульні, атрымала найбольшую колькасць медалёў у цэлым, а таксама найбольшую колькасць срэбных (17) і бронзавых (19) медалёў і на адзін залаты медаль менш, чым ЗША[2].

У пачатку Алімпійскіх гульняў у некалькіх камандных спаборніцтвах удзельнічалі спартсмены з розных краін[3]. Заднім лікам МАК стварыў тэрмін «Змешаная каманда» (з кодам краіны ZZX) для абазначэння гэтых груп спартсменаў. Некаторыя спартсмены заваявалі медалі і ў індывідуальных спаборніцтвах і ў складзе змешаных каманд, у выніку чаго ў афіцыйным рэйтынгу гэтыя медалі былі залічаныя розным камандам. Дыянісій Касдагліс, спартсмен грэчаскага паходжання, які жыў у Александрыі, Егіпет, лічыўся прадстаўніком Грэцыі падчас спаборніцтваў па тэнісе ў адзіночным разрадзе, аднак Касдагліс і яго партнёр, грэчаскі спартсмен Дымітрый Петракокінас, у парных спаборніцтвах па тэнісе лічыліся змешанай камандай[2].

Падчас першай Алімпіяды пераможцы атрымлівалі срэбны медаль і аліўкавую галіну, а спартсмены, якія займалі другія месцы — медны медаль і лаўровую галіну[4]. Заднім лікам МАК прызначыў залатыя, срэбныя і бронзавыя медалі для трох лепшых спартсменаў згодна з больш познімі традыцыямі[2]. Тры нічыйныя вынікі паміж спартсменамі прывялі да павялічэння колькасці медалёў краін-удзельніц: нічыі паміж Фрэнсісам Лэйнам з ЗША і Алаізам Сокалам з Венгрыі за трэцяе месца ў бегу на 100 метраў, паміж Евангеласам Дамаскасам і Іаанісам Тэадаропуласам з Грэцыі ў скачках з шастом і паміж Канстантынасам Паспатысам з Грэцыі і Мамчылам Тапавіцам з Венгрыі ў адзіночным тэнісе. Акрамя таго, бронзавыя медалі не былі прызначаныя ў шэрагу спаборніцтваў, дзе наогул не было разыграна трэцяе месца[4][5].

Медальны залік

Джэймс Коналі з ЗША перамог у спаборніцтвах па трайным скачку на Летніх Алімпійскіх гульнях 1896.

Ніжэй прадстаўлена поўная табліца медальнага заліку Летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года на аснове медальнага заліку Міжнароднага Алімпійскага камітэта (МАК)[a]. Удзельнікі гэтага рэйтынгу адсартаваныя паводле колькасці залатых медалёў, заробленых камандамі. Пасля гэтага (у выпадку роўнасці) улічваецца колькасць срэбных медалёў, а пасля колькасць бронзавых медалёў. Калі вынікі краін аднолькавыя па ўсіх крытэрыях, яны маюць роўны рэйтынг і пералічваюцца ў алфавітным парадку. Гэтая інфармацыя прадастаўляецца МАК, аднак МАК не прызнае і не пацвярджае ніякіх рэйтынгавых сістэм[2].

*Каб адсартаваць гэтую табліцу паводле краін, агульнага медальнага заліку, або іншага крытэрыю, націсніце на значок побач з назвай слупка.*

Прымаючая каманда (Грэцыя)
Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 ЗША117220
2 Грэцыя10171946
3 Германія65213
4 Францыя54211
5 Вялікабрытанія2327
6 Венгрыя2136
7 Аўстрыя2125
8 Аўстралія2002
9 Данія1236
10 Швейцарыя1203
11 Змешаная каманда1113
Увогуле (11 каманд)434336122

Класіфікацыя краін паводле дысцыплін

Гімнастыка

Тройка нямецкіх гімнастаў – Карл Шуман, Альфрэд Флатаў і Герман Вайнгертнер. На траіх атрымалі 10 алімпійскіх медалёў.

Асноўны артыкул: Гімнастыка на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 Спаборніцтвы па гімнастыцы праходзілі з 9 па 11 красавіка. У васьмі спаборніцтвах удзельнічаў 71 спартсмен з 8 ці 9 краін[6][7].

Большасць медалёў у гімнастыцы атрымалі спартсмены з Германскай імперыі (10 медалёў), а індывідуальна найбольшую колькасць узнагарод атрымаў Герман Вайнгертнер (6). У агульнай колькасці тры каманды атрымалі медалі ў спаборніцтвах па гімнастыцы: Германская імперыя, Грэцыя і Швейцарыя.

У спаборнітцтвах па практыкаваннях на ашэстку, паралельных брусах і кані былі разыграны толькі залатыя і срэбныя медалі. Вынікі іншых удзельнікаў невядомыя[6]. У камандным спаборніцтве па практыкаваннях на брусах удзельнічала толькі адна краіна — Германская імперыя, якая і заваявала залаты медаль[8].

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Германія53210
2 Грэцыя2226
3 Швейцарыя1203
Увогуле87419

Веласпорт

Французскія гоншчыкі Пол Масон і Леон Фламан. На дваіх атрымалі 6 алімпійскіх медалёў.

Асноўны артыкул: Веласпорт на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 Спаборнітвы па веласпорце пачаліся 8 красавіка і скончыліся 13 красавіка. 19 спартсменаў з 5 краін змагаліся за медалі ў шасці дысцыплінах[9].

Найбольшую колькасць медалёў выйгралі спартсмены з Францыі (6 медалёў), а індывідуальна лідарамі па колькасці перамог сталі Адольф Шмаль і Пол Масон (па 3 медалі).

У гонцы на 100 км да фінішу даехалі толькі Леон Фламан і Георгіяс Калетыс, а ў 12-гадзіннай гонцы да канца таксама даехалі толькі двое спартсменаў — Адольф Шмаль і Фрэнк Кіпінг[9].

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Францыя4116
2 Грэцыя1304
3 Аўстрыя1023
4 Вялікабрытанія0112
5 Германія0101
Увогуле66416

Лёгкая атлетыка

Амерыканскія алімпійцы Фрэнсіс Лэйн, Герберт Джэймісан, Роберт Гарэт і Альберт Тайлер.

Асноўны артыкул: Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы пачаліся 6 красавіка і скончыліся 10 красавіка. 63 спартсмены з 9 краін змагаліся за медалі ў дванаццаці дысцыплінах[10].

Лідарамі па колькасці медалёў ў лёгкай атлетыцы сталі спартсмены з Злучаных Штатаў (17 медалёў), апярэдзіўшы лёгкаатлетаў з Аўстраліі і Грэцыі. Найбольшую колькасць медалёў у індывідуальных дысцыплінах атрымаў Роберт Гарэт з ЗША (4 медаля).

У спаборніцтвах па скачках у вышыню два спартсмены, Джэймс Коналі і Роберт Гарэт, былі ўзнагароджаны срэбнымі медалямі, а бронзавая не была разыграна. У фінале бегу на 110 метраў з бар’ерамі двое з чатырох зарэгістраваных удзельнікаў зняліся: Франц Рэйшэль быў памочнікам Альбена Лермузьё ў марафонскім бегу, а Уэлс Хойт рыхтаваўся да спаборніцтваў па скачках з шастом. У выніку Хойт выйграў спаборніцтва па скачках з шастом, скокнуўшы на 10см вышэй за свайго суайчынніка Альберта Тайлера, а Евангелас Дамаскас і Іааніс Тэадаропулас здабылі бронзавыя медалі. У бегу на 100 метраў таксама былі ўручаны два бронзавыя медалі — Фрэнсісу Лэйну і Алаізу Сокалу, якія прабеглі з аднолькавым вынікам у 12,6с[10].

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 ЗША96217
2 Аўстралія2002
3 Грэцыя13610
4 Венгрыя0123
5 Францыя0112
Вялікабрытанія0112
7 Германія0101
Увогуле12131237

Плаванне

Уладальнік двух залатых медалёў у плаванні Арнольд Гутман.

Асноўны артыкул: Плаванне на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 Спаборніцтвы па плаванні праходзілі 11 красавіка. 14 спартсменаў з 4 краін змагаліся за медалі[11].

Большасць медалёў у плаванні выйгралі спартсмены з Грэцыі (7 медалёў), а індывідуальна найбольшую колькасць медалёў атрымалі Арнольд Гутман і Эфстаціас Харафас (па 2 медалі).

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Венгрыя2002
2 Грэцыя1337
3 Аўстрыя1102
Увогуле44311

Цяжкая атлетыка

Уладальнік залатога і срэбнага медалёў у цяжкай атлетыцы Віга Енсэн.

Асноўны артыкул: Цяжкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 Спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы праходзілі 7 красавіка. У дзвюх дысцыплінах прымалі ўдзел 7 спартсменаў з 5 краін[12].

Усе шэсць медалёў у цяжкай атлетыцы выйгралі прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Даніі і Грэцыі (па 2 медалі), а індывідуальна лідарамі па колькасці медалёў сталі Ланчэстан Эліят і Віга Енсэн (па 2 медалі).

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Вялікабрытанія1102
Данія1102
3 Грэцыя0022
Увогуле2226

Стральба

Асноўны артыкул: Стральба на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 Спаборніцтвы па стральбе праходзілі з 8 па 10 красавіка. 38 спартсменаў з 7 краін удзельнічалі ў пяці дысцыплінах[13].

Большасць медалёў выйгралі прадстаўнікі Грэцыі (9 медалёў), апярэдзіўшы амерыканцаў і датчанаў. Лідарам па колькасці медалёў у індывідуальным заліку стаў Іааніс Франгудыс (3 медалі).

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Грэцыя3339
2 ЗША2103
3 Данія0123
Увогуле55515

Фехтаванне

Уладальнік залатога медаля ў фехтаванні Леанідас Піргас.

Асноўны артыкул: Фехтаванне на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 Спаборнітвы па фехтаванні пачался 7 красавіка і скончыліся 9 красавіка. 15 спартсменаў з чатырох краін спаборнічалі за медалі ў трох спаборніцтвах[14].

Найбольшую колькасць медалёў заваявалі грэчаскія спартсмены (4 медалі), апярэдзіўшы спартсменаў з Францыі і Даніі.

Спаборніцтва па фехтаванні на рапірах сярод маэстра стала адзіным на Алімпійскіх гульнях, дзе ўдзельнічалі выключна прафесіяналы. У спаборніцтве прынялі ўдзел толькі два спартсмены: Леанідас Піргас перамог Жана Перанэ з лікам 3:1[14].

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Грэцыя2114
2 Францыя1203
3 Данія0011
Увогуле3328

Тэніс

Фінальны матч у адзіночным спаборніцтве па тэнісе.

Асноўны артыкул: Тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 Спаборніцтвы па тэнісе пачаліся 8 красавіка і скончыліся 11 красавіка. 13 прадстаўнікоў 6 краін удзельнічалі ў барацьбе за медалі ў дзвюх дысцыплінах[15].

Найбольшую колькасць медалёў у тэнісе атрымала змешаная каманда (3 медалі), а Джон Пій Баланд выйграў два медалі.

У адзіночным разрадзе абодва спартсмены, якія саступілі ў паўфіналах, былі ўзнагароджаны бронзавымі медалямі[16].

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Змешаная каманда1113
2 Вялікабрытанія1001
3 Грэцыя0112
4 Венгрыя0011
Увогуле2237

Барацьба

Пераможца Алімпіяды Карл Шуман перад фінальным боем.

Асноўны артыкул: Барацьба на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 Спаборніцтвы па барацьбе пачаліся 10 красавіка і працягвалася 2 дні. За медалі змагаліся 5 спартсменаў з 4 краін[17].

Зборная Грэцыі атрымала два медалі, а алімпійскім чэмпіёнам стаў нямецкі гімнаст Карл Шуман.

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Германія1001
2 Грэцыя0112
Увогуле1113

Класіфікацыя паводле кантынентаў

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1Еўропа303634100
2Паўночная Амерыка117220
3Аўстралія і Акіянія2002

Заўвагі

a  Акрамя Міжнароднага алімпійскага камітэта ёсць іншыя крыніцы, якія прапануюць іншыя варыяцыі медальных вынікаў, аднак як кіруючы орган Алімпійскіх гульняў, МАК лічыцца найбольш аўтарытэтнай крыніцай.

Зноскі

  1. Athens 1896–Games of the I Olympiad(нявызн.). International Olympic Committee. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2008. Праверана 3 мая 2015.
  2. 1 2 3 4 Athens 1896–Medal Table(нявызн.). International Olympic Committee. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2008. Праверана 3 мая 2015.
  3. 1896 – Summer Olympics I (Athens, Greece)(нявызн.). TSN. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2008. Праверана 3 мая 2015.
  4. 1 2 De Coubertin, Pierre; Timoleon J. Philemon, N.G. Politis and Charalambos Anninos (1897). The Olympic Games: BC 776–AD 1896. Athens: Charles Beck. pp. 232–4. http://www.la84foundation.org/6oic/OfficialReports/1896/1896.pdf. Retrieved on 3 мая 2015.
  5. Olympic Medal Winners(нявызн.). International Olympic Committee. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2008. Праверана 3 мая 2015.
  6. 1 2 Gymnastics at the 1896 Athina Summer Games(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2009. Праверана 5 мая 2015.
  7. Paweł Wudarski Gimnastyka(польск.)  (недаступная спасылка) 10-13. comdat.interia.pl. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2015. Праверана 5 мая 2015.
  8. Gymnastics at the 1896 Athina Summer Games:Men’s Horizontal Bar, Teams(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2009. Праверана 5 мая 2015.
  9. 1 2 Cycling at the 1896 Athina Summer Games(англ.)  (недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2013. Праверана 4 мая 2015.
  10. 1 2 Athletics at the 1896 Athina Summer Games(англ.)  (недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2009. Праверана 5 мая 2015.
  11. Swimming at the 1896 Athina Summer Games(англ.)  (недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2011. Праверана 6 мая 2015.
  12. Weightlifting at the 1896 Athina Summer Games(англ.)  (недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2011. Праверана 6 мая 2015.
  13. Shooting at the 1896 Athina Summer Games(англ.)  (недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2011. Праверана 6 мая 2015.
  14. 1 2 Fencing at the 1896 Athina Summer Games(англ.)  (недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2012. Праверана 6 мая 2015.
  15. Tennis at the 1896 Athina Summer Games(англ.)  (недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2009. Праверана 6 мая 2015.
  16. Tennis at the 1896 Athina Summer Games:Men’s Singles(англ.)  (недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 6 мая 2015.
  17. Wrestling at the 1896 Athina Summer Games(англ.)  (недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2012. Праверана 6 мая 2015.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Выдатныя спісы
Катэгорыя·Інфармацыйныя спісы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Летнія Алімпійскія гульні 1896
Катэгорыя·Вынікі летніх Алімпійскіх гульняў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Выдатныя спісы паводле алфавіта