wd wp Пошук:

Маўзалей Актайлак бія

Маўзалей Актайлак бія — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя ў Казахстане.

Размешчаны за 55 км на паўночны ўсход ад горада Аягуз, за 4 км на поўнач ад сяла Сарыярка[1]. Узведзены на магіле вядомага бія Сярэдняга жуза, паэта Актайлака. Маўзалей абнесены агароджай, пабудаванай з сырцовай цэглы і камянёў. Мяркуючы па рэштках, маўзалей быў чатырохвугольнай формы памерам 9,6х9,7 м. Захавалася ўсходняя сцяна з трохвугольнай адтулінай. Побач знаходзіцца маўзалей Байгара бій Кутыбаюлы[1].

У 1990 годзе знадворку быў пабудаваны новы маўзалей[2].

Зноскі

  1. 1 2 Ақтайлақ би, Байғара би | Шығыс айнасы Архівавана 5 сакавіка 2016.
  2. ayagos.vko.gov.kz | Аягөз ауданының төлқұжаты Архівавана 4 сакавіка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Маўзалеі Казахстана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0