wd wp Пошук:

Мая Моргенштэрн

Мая Моргенштэрн (рум. Maia Morgenstern; нар. 1 мая 1962, Бухарэст) — румынская акторка тэатра і кіно. Сусветную вядомасць ёй прынесла роля Маці Ісуса Хрыста Марыі ў фільме «Страсці Хрыстовы».

Біяграфія

Мая Моргенштэрн нарадзілася 1 мая 1962 гады ў Бухарэсце ў яўрэйскай сям’і; яе бацька быў родам з Бесарабскага гарадка Рэні, маці — з Дарахая ў Малдавіі. Дзядулі і бабулі з абодвух бакоў былі падчас Другой сусветнай вайны дэпартаваныя ў Трансністрыю і Аўшвіц. У 1985 годзе скончыла Акадэмію тэатра і кіно ў Бухарэсце, затым пачала граць у моладзевым тэатры ў П’ятра-Нямц. У 1988—1990 гадах гуляла ў бухарэсцкім Дзяржаўным яўрэйскім тэатры (на ідышы), з 1990 па 1998 год — у Нацыянальным тэатры, у 1998 годзе перайшла ў Teatrul Bulandra. З 2012 года — дырэктар Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра.

Зноскі

  1. Maia Morgenstern // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1021037265 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бухарэсце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Асобы