wd wp Пошук:

Машына фон Нэймана

Схема машыны фон Нэймана

Машына фон Нэймана (фон-нэйманаўская машына) — канкрэтная рэалізацыя архітэктуры фон Нэймана; вылічальная сістэма, заснаваная на наступных прынцыпах.

  1. Яе асноўнымі блокамі з’яўляюцца арыфметычна-лагічная прылада, прылада кіравання, запамінальная прылада і прылады ўводу-вываду.
  2. Праграмы і даныя захоўваюцца ў той самай памяці.
  3. Прылада кіравання і арыфметычна-лагічная прылада, звычайна аб’яднаныя ў цэнтральны працэсар, вызначаюць дзеянні для выканання, чытаючы каманды з аператыўнай памяці.
  4. Унутраны код машыны двайковы.

Пераважная большасць вылічальных машын нашага часу з’яўляюцца фон-нэйманаўскімі машынамі. Назва гэтай архітэктуры паходзіць ад прозвішча амерыканскага навукоўца Джона фон Нэймана (von Neumann).

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Архітэктура камп’ютараў