wd wp Пошук:

Мачу-Пікчу

Мачу-Пікчу
**Мачу-Пікчу** (кечуа: Machu Pikchu, у перакладзе — «старая вяршыня») — [горад](/Горад "Горад") старажытнай Амерыкі, які знаходзіцца на тэрыторыі сучаснага [Перу](/Перу "Перу"). Таксама Мачу-Пікчу часта называюць «горад у нябёсах» ці «горад сярод аблокаў», часам называюць «страчаным горадам інкаў». Некаторыя археолагі мяркуюць, што гэты горад быў створаны як святы горны прытулак вялікім кіраўніком інкаў Пачакутекам за стагоддзе да заваявання яго імперыі, гэта значыць прыблізна ў [1440](/1440 "1440") годзе, і функцыянаваў да [1532](/1532 "1532") года, калі іспанцы уварваліся на тэрыторыю [імперыі інкаў](/Імперыя_Інкаў "Імперыя Інкаў"). У [1532](/1532 "1532") годзе ўсе яго жыхары таямніча зніклі. Падобны да Мачу-Пікчу высакагорны горад Чакекіраа праіснаваў значна даўжэй, да 1570-х гг.

Горад размешчаны на тэрыторыі сучаснага Перу на вяршыні горнага хрыбта на вышыні 2450 метраў над узроўнем мора, пануючы над далінай ракі Урубамбы.

У 2007 годзе ўганараваны звання Новага цуду свету.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Новыя сем цудаў свету
Катэгорыя·Гарады інкаў
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Перу
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Перу