wd wp Пошук:

Мачала

Мачала (ісп.: Machala) — горад у Эквадоры.

Геаграфія і эканоміка

Горад Мачала знаходзіцца на паўднёвым захадзе Эквадора, на яго ціхаакіянскім узбярэжжы. Горад і яго порт Пуэрта-Балівар з’яўляюцца найбуйнейшым гандлёва-транспартным, а таксама банкаўскім цэнтрам паўднёвага Эквадора. Праз порт ажыццяўляецца экспарт з краіны бананаў, кавы, какава і крэветак; Пуэрта-Балівар з’яўляецца найбуйнейшым портам па вывазу эквадорскіх бананаў, а Мачала называецца «бананавай сталіцай». У горадзе і яго наваколлях размяшчаюцца таксама шматлікія прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Мачала мае невялікі аэрапорт (Aeropuerto General Manuel Serrano).

Колькасць насельніцтва Мачалы складае 228.351 чалавек (на 2005 год). Гэты горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Эль-Ора.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Эквадора
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта