wd wp Пошук:

Махавік стракаты

Махавік стракаты, махавік чырвоны, казляк, падмошнік (Xerocomus chrysenteron) — шапкавы базідыяльны грыб роду Махавік (Xerocomus chrysenteron) сямейства Балетавыя (Boletaceae).

Шапка грыба дыяметрам 4—10 см, пукатая і сухая. Колер шапкі светла-буры або карычневы, з трэшчынамі. Мякаць рыхлая, жаўтавата-белаватая, злёгку сінее на зломе. Гіменафор прырослы, бледна-жоўтага колеру, пазней зеленаватага. Ножка цыліндрычная, часам завужаная ўнізе, гладкая, суцэльная. Колер ножкі светла-жоўты, або жоўта-буры, часам з чырванаватым адценнем. Споры гладкія, верацёнападобнай формы.

Распаўсюджаны у Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Сустракаецца ў лісцевых і мяшаных лясах, часам у хваёвых. З лісцевымі дрэвамі ўтварае мікарызу. Пладаносіць у ліпені—верасні.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Балетавыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL