wd wp Пошук:

Махавік паразітны

Махавік паразітны (Xerocomus parasiticus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства балетавых. Адзіны паразітны грыб сярод сямейства.

Апісанне

Шапка дыяметрам 2-7 см, пукатая, потым пляскатая, сухая, тонкаапушаная, з узростам са шчылінкамі, жаўтавата- або аліўкава-бурая. Мякаць жоўтая, каля ножкі буравата-чырванаватая, з мяккім смакам і слабым грыбным пахам. Трубачкі зыходныя, жоўтыя, з чырванаватымі плямамі, з няправільна-вуглаватымі порамі. Ножка памерам 3-7 х 1-2 см, цыліндрычная, суцэльная, нярэдка выгнутая, гладкая, залаціста-жоўтая, з чырванаватымі плямамі. Споры 12-15 х 4-5 мкм, шырокавераценападобныя, гладкія, аліўкава-бурыя.

Пашырэнне

Немаральны від з еўрафрыкана-амерыканскім арэалам. Пашырэнне: Заходняя Еўропа, Паўночная Афрыка, Паўночная Амерыка. У Беларусі надзвычай рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці і на абмежаваных плошчах.

Сустракаецца ў шыракалістых лясах з умераным увільгатненнем, у месцах плоданашэння несапраўднага дажджавіка. На Беларусі расце на жывых пладовых целах цвердаскура звычайнага (Scleroderma aurantium). Пладовыя целы растуць паасобку або невялікімі групамі.

Выкарыстанне

Малавядомы ядомы грыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Балетавыя
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі