wd wp Пошук:

Матэа Сальвіні

Матэа Сальвіні (італ.: Matteo Salvini; нар. 9 сакавіка 1973, Мілан, Італія) — італьянскі палітык і журналіст, дэпутат Еўрапарламента, лідар Лігі Поўначы.

Біяграфія

Атрымаў (няпоўную) адукацыю на гістарычным факультэце Міланскага ўніверсітэта. У 1990 далучыўся да Лігі Поўначы. Працаваў у медыях, звязаных з гэтай групоўкай, у тым ліку ў якасці рэдактара радыё Свабодная Паданія і газеты La Padania. З 1993 года працягваў выконваць функцыі дарадцы ў Мілане. У 2004 годзе стаў членам Еўрапарламента, склаў мандат у палове тэрміну. У 2008 годзе быў выбраны ў Палату дэпутатаў Італіі XVI склікання.

У 2009 годзе на выбарах у Еўрапейскі Парламент VII склікання зноў атрымаў дэпутацкі мандат. Стаў членам групы Еўропа свабоды і дэмакратыі і Камітэта па пытаннях унутранага рынку і абароны правоў спажыўцоў. У 2013 стаў федэральным сакратаром Лігі Поўначы, тым самым прымаючы лідарства ў гэтай партыі. У 2014 годзе паспяхова балатаваўся на перавыбранне ў Еўрапарламент.

Зноскі

  1. https://www.vanityfair.it/people/italia/15/08/11/matteo-salvini-ex-moglie-elisa-isoardi-vanity-fair
  2. Members of the European Parliament
  3. Europe in 2014: Ghosts return // BBC News Online — 2014.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мілане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя