Мастацка-графічны факультэт ВДУ імя П. М. Машэрава — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Гісторыя факультэта пачынаееца з 1918 года, калі ў горадзе было адкрыта Віцебскае народнае мастацкае вучылішча. Назва навучальнай установы неаднаразова змянялася: Віцебскія вольныя дзяржаўныя мастацкія майстэрні (чэрвень 1920 — канец 1921 гадоў); Віцебскі мастацка-практычны інстытут (канец 1921 — жнівень 1923 гадоў). Восенню 1923 года адкрыўся Віцебскі мастацкі тэхнікум, які ў сярэдзіне 1930-х гадоў быў пераўтвораны ў Віцебскае мастацкае вучылішча. З 1949 года гэта ўжо Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча[1].
Загадам № 115 ад 18 ліпеня 1959 года Міністэрства асветы БССР 1 верасня 1959 года на базе Віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча быў арганізаваны факультэт.