wd wp Пошук:

Маскоўскі тралейбус

Маскоўскі тралейбус

Маскоўскі тралейбус — тралейбусная сетка Масквы і найбуйнейшая тралейбусная сетка ў свеце. Адкрыта 15 лістапада 1933 года і з’яўляецца шостай з самых старых з цяпер дзеючых сетак свету. Працягласць адзіночнага кантактнага провада — каля 1300 км, даўжыня ліній — больш за 600 км, 9 паркаў, амаль 1900 пасажырскіх тралейбусаў (у тым ліку больш за 750 з нізкім узроўнем падлогі і 134 сучлененыя), тралейбусна-рамонтны завод. Эксплуатуецца арганізацыяй «ГУП Масгартранс». Кошт адной паездкі складае 55 рублёў (па карце Тройка (электронны кашалёк) Тройка — 38 рублёў, пры куплі ў вадзіцеля білета на 4 паездкі — 100 рублёў, на 40 паездак — 700 рублёў). Уваход у тралейбус ажыццяўляецца праз пярэднія дзверы, а выхад праз астатнія.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Тралейбусныя сістэмы Расіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Транспарт Масквы
Катэгорыя·1933 год у Маскве