Масе́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Масевічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Велікарыцкага сельсавета[1].