wd wp Пошук:

Масад

Масад (іўр. המוסד למודיעין ולתפקידים מיוחדים — «Ведамства разведкі і спецыяльных задач») — палітычная разведка Ізраіля, па свайму прызначэнню і функцыях параўнальная з амерыканскім ЦРУ. Лічыцца адной з найбольш эфектыўных і прафесійных спецслужбаў у свеце.

Галоўны офіс арганізацыі знаходзіцца ў Тэль-Авіве на бульвары цара Шаўля. Асноўныя аператыўныя падраздзяленні з 1989 года размяшчаюцца ў прыгарадах Тэль-Авіва. Колькасць занятых кадраў меркавана дасягае за 1200 чалавек. На 2021 год арганізацыяй кіруе Давід Барнеа.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спецслужбы Ізраіля