wd wp Пошук:

Масавае забойства ў Хамі

Масавае забойства ў Хаміваеннае злачынства, здзейсненае ў гады В’етнамскай вайны паўднёвакарэйскімі вайскоўцамі.

25 лютага 1968 г. марскія пяхотнікі Паўднёвай Карэі здзейснілі напад на няўзброеных мірных жыхароў вёскі Хамі (в’етн.: Hà M) у правінцыі Куангнам у Паўднёвым В’етнаме. Ахвяр было 135 чалавек — у асноўным жанчыны, старыя і дзеці, жыхары 30 дамоў. Пасля забойства паўднёвакарэйскія марскія пяхотнікі бульдозерам скінулі целы ў неглыбокую брацкую магілу і зраўнялі з зямлёй.

Паўднёвакарэйскія ўзброеныя сілы, якія ўдзельнічалі ў вайне, як правіла, адказвалі за зачыстку тэрыторыі пасля правядзення асноўных баявых дзеянняў. Паўднёвакарэйскія салдаты здзейснілі яшчэ некалькі аналагічных масавых забойстваў (у Фонгньі, Фонгняце і інш.).

У снежні 2000 г. на месцы забойства адкрыты мемарыял у памяць 135 ахвяр.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Ваенныя злачынствы падчас вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·1968 год у В’етнаме
Катэгорыя·Люты 1968 года
Катэгорыя·Забойствы, здзейсненыя ў 1968 годзе
Катэгорыя·Падзеі 25 лютага
Катэгорыя·Масавыя забойствы ў В’етнаме