wd wp Пошук:

Масавае забойства ў Біньхоа

Мемарыял, збудаваны ў памяць аб ахвярах разні ў Біньхоа.

Масавае забойства ў Біньхоа — масавае забойства, здзейсненае паўднёвакарэйскімі войскамі ў перыяд паміж 3 і 6 снежня 1966 года ў вёсцы Біньхоа, размешчанай у правінцыі Куангнгай у Паўднёвым В’етнаме[1][2][3]. Усяго ахвярамі разні сталі, па розных дадзеных, ад 422[1] да 430[4] чалавек, па большай частцы старыя, дзеці і жанчыны[3], у тым ліку 21 цяжарную[1]. Мясцовасць, у якой адбылося масавае забойства, была зонай дзеяння 2-й дывізіі марской пяхоты[5]. Забіўшы жыхароў, салдаты спалілі дома ў вёсцы, забілі сотні кароў і буйвалаў, якія належалі жыхарам вёскі[1]. Жыхары, якім удалося перажыць разню, далучыліся да войскаў В’етконга і пасля прымалі ўдзел у баях супраць войскаў ЗША і іх саюзнікаў[1][6].

У тым жа годзе паўднёвакарэйскія войскі здзейснілі аналагічныя злачынствы ў вёсках Біньтай, Бін’ан і Тэйвінь[7][8].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 On War extra - Vietnam’s massacre survivors(нявызн.) (4 студзеня 2009). Праверана 9 ліпеня 2011.
  2. Romancing Vietnam: inside the boat country
  3. 1 2 Bình Hòa Massacre(нявызн.) (недаступная спасылка). Quảng Ngãi government. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2011. Праверана 9 ліпеня 2011.
  4. Sở văn hóa thông tin tỉnh Quảng Ngãi(нявызн.) (недаступная спасылка). Quảng Ngãi government. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2011. Праверана 9 ліпеня 2011.
  5. <8> 신화를 남긴 해병대 ‘짜빈동 전투’ 고립된 1개 중대가 연대 규모 적 무찌르다(нявызн.) (15 лютага 2011). Праверана 14 кастрычніка 2012. Архівавана 4 сакавіка 2016.
  6. Oliver, p.11
  7. Words of Condemnation and Drinks of Reconciliation Massacre in Vin Dinh Province All 380 People Turned into Dead Bodies Within an Hour.(нявызн.) (2 верасня 1999). Праверана 9 ліпеня 2011.
  8. Armstrong, Charles. Critical Asian Studies, Volume 33, Issue 4 :America’s Korea, Korea’s Vietnam (англ.). — Routledge, 2001. — P. 530.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Падзеі 6 снежня
Катэгорыя·Ваенныя злачынствы падчас вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·1966 год у В’етнаме
Катэгорыя·Масавыя забойствы ў В’етнаме
Катэгорыя·Падзеі 4 снежня
Катэгорыя·Забойствы, здзейсненыя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Падзеі 3 снежня
Катэгорыя·Снежань 1966 года
Катэгорыя·Падзеі 5 снежня