wd wp Пошук:

Марыя Уладзіміраўна Кобец

Марыя Уладзіміраўна Кобец (19 кастрычніка 1974, в. Валішча, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — паэт, журналіст, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзілася і жыве ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай  вобласці. Закончыла Пінскае медыцынскае вучылішча (1994), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2017). Працавала загадчыкам Валішчанскага фельчарска-акушэрскага пункта (1998—2010), дырэктарам Валішчанскага сельскага Дома культуры (2010—2013).[1]

З 2013 года — рэдактар карэспандэнцкага пункта г. Пінска РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія „Брэст“».

Вершы друкаваліся ў перыядычных выданнях Беларусі (газеты: «Полесская правда», «Пінскі веснік», «Навіны Палесся», «Народная трыбуна» «Заря», «Краязнаўчая газета», «ЛіМ», «Звязда», «Народная газета»; часопісы: «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Гаспадыня», «Алеся»).

У перакладах асобныя творы аўтаркі друкаваліся ў Расіі, Польшчы, Сербіі, Чарнагорыі, Туркменістане.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2011 года, з 2012 — Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.

Творчасць

Аўтар кніг

Публікацыі ў літаратурных зборніках

Прызнанне

Лаўрэат літаратурнага конкурсу «Галасы Берагіні» Беларускага фонду культуры (2010).

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Паэзія» (2012).

Заявіла аб сабе Марыя Кобец і як перакладчык. З арыгінальных моў вершы перакладала з сербскай, чарнагорскай, украінскай, польскай. Праз падрадкоўнікі рабіла мастацкія пераклады з азербайджанскай, дагестанскай, калмыкскай, хакаскай, туркменскай, таджыкскай, узбекскай, чачэнскай моў. Штуршком да працы такога кшталту стаў яе ўдзел у міжнародных фестывалях і форумах: фестываль славянскай паэзіі «Поющие письмена» г. Цвер (Расія, 2014), 51 Міжнародныя бялградскія сустрэчы, г. Бялград (Сербія, 2014), Міжнародны літаратурны форум у г. Аполе (Польшча, 2016), асамблея фестывалю славянскай паэзіі «Поющие письмена» (Расія, 2017), 54 Міжнародныя бялградскія сустрэчы, г. Бялград, (Сербія, 2017).

Пераклады

«Белая ваўчыца як чорны лебедзь»: аб творчасці сербскага  паэта Р. Радавіча, газета «НАРОДНАЯ ТРЫБУНА» (30.01.2015).

Пераклад вершаў дагестанскага паэта Міясата Муслімава, «ЛіМ» (25.08.2017).

«Прывітанне з Каракумскай старонкі»: «ЛіМ», 2017.

Пераклад вершаў чувашскага паэта В. Тургай, «ЛіМ» (№ 49, 08.12.2017).

Фарыд Гусейн. Вершы: Пераклады азербайджанскага аўтара з рускай мовы. Інтэрнэт-партал «Сугучча». http://sozvuchie.by/poeziya/ item/1606-faryd-gusejn-vershy.html.

Публіцыстыка

«Любоў і павагу настаўніцы»: газета «Пінскі веснік» (27.03.2009).

«Баба Зося»: газета «Пінскі веснік» (11.04.2009).

«Другі гатунак»: часопіс «МАЛАДОСЦЬ» (№ 4, 2013).

«Палессе самабытнае. На Піншчыне стала болей на адзін аб’ект культуры»: газета «ЛіМ» (25.11.2016).

«Тэатр — арганізм жывы, рухомы…»: «ЛіМ» (№ 10, 11.03.2016).

«Любімая з дзяцінства раёнка»: «Полесская правда» (№ 77 (12707), 24.09.2014).

«Паэтычныя сустрэчы ў Сербіі»: «Полесская правда» (№ 80 (13024), 07.10.2017).

Зноскі

  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура

«Славлю Родину свою»: М. Елянеўскі аб творчасці аўтара, «Полесская правда», 2010.

«Вечарына з бляскам світальных рос»: С. Лазюк аб кнізе  «Кроплі», «Полесская правда» (№ 2 (12425), 06.01.2012).

«Іскрынкі „Берасцейскага вогнішча“»: Святлана Яскевіч, «Звязда» (№ 233 (27348), 04.12.2012).

«Лунінскай восені яркія фарбы»: У. Мікалаеў аб творчасці, «Полесская правда» (№ 97 (12520), 05.12.2012).

«Нібыта да чыстай крынічкі»: Г. Мазіна, «Народная трыбуна»  (№ 50 (1140), 07.12.2012).

«Талент года»: аб творчых поспехах, «Полесская правда» (№ 103—104 (12526-12527), 29.12.2012).

«Паэзія стала часткай жыцця»: Н. Мілеўская аб жыцці і творчасці, «Полесская правда» (№ 18-19 (12545-12546), 07.03.2013).

«Сербскія сустрэчы»: Н. Мілеўская пра ўдзел у літаратурным форуме ў Сербіі, «Полесская правда» (№ 79 (12709), 01.10.2014).

«Поэтический прорыв в Европу»: В. Грышкавец пра ўдзел у літфоруме ў Сербіі, «Заря» (02.10.2014).

«Адкрыццё іншасвету»: К. Ладуцька пра ўдзел М. Кобец у літаратурным форуме ў Сербіі, «ЛіМ» (№ 9, 06.03.2015).

«Белорусская литература сегодня»: А. Карлюкевіч, часопіс «Простор» (Туркменістан) (№ 2, 2016).

«Літаратура — народная трыбуна»: Н. Мілеўская аб удзеле ў літаратурным фестывалі ў Сербіі, «Полесская правда» (22.10.2016).

«Марыя Кобец прэзентавала новы зборнік вершаў „Палыновая квецень“»: Н. Мілеўская, «Полесская правда» (09.04.2017).

«Паэзія як лад жыцця»: Т. Палхоўская аб прэзентацыі кнігі  «Палыновая квецень», «Полесская правда» (№ 52 (12996), 01.07.2017).

«Беларуская літаратура заваёўвае Балканы»: Пятро Савіч аб удзеле ў літаратурным форуме-2017 у г. Бялград (Сербія), «Радыё  Рацыя».

«Вечарына Марыі Кобец». Відэаролік аб творчасці аўтара. КУП «Тэлерадыёкампанія „Пінск“». У эфіры: 23.03.2016.

«Паэтка Марыя Кобец прэзентавала новы зборнік паэзіі». Відэаролік аб прэзентацыі кнігі «Палыновая квецень». Тэлерадыёкампанія «Варяг». У эфіры: 26.06.2017.

Праграма «Палеская скарбонка». Перадача аб жыццёвым і творчым шляху. КУП «Тэлерадыёкампанія „Пінск“». У эфіры: 28.06.2017.

«Палыновая квецень». Відэаролік аб прэзентацыі кнігі «Палыновая квецень». Тэлерадыёкампанія «Брэст». У эфіры 04.07.2017.

«Открытие поэта»: В. Грышкавец на кнігу «Кроплі», газета «Заря» (18.06.2011).

«Берасцейскае вогнішча не затухае»: Л. Яніцкая, водгук на кнігу «Кроплі», газета «Заря» (09.07.2011).

«Зямлі прыцягненне і вольнае неба»: К. Ладуцька, рэцэнзія на кнігу «Кроплі», газета «ЛіМ» (№ 27, 08.07.2011).

«Мой паратунак — слова»: В. Грышкавец на кнігу «Кроплі», часопіс «Нёман» (№ 2, 2012).

«Палітра фарбаў „Палыновай квецені“»: Н. Аляхновіч на кнігу «Палыновая квецень», «Полесская правда» (03.12.2016).

«Якія фарбы ў шчырасці?»: Н. Аляхновіч на кнігу «Палыновая квецень», «ЛіМ».

«Кроплі датклівай душы»: А. Шушко да зборніка «Кроплі» (Мінск, «Мінкапрынт», 2011). «Зярняткі ўзыходзяць…»: Алесь Карлюкевіч да кнігі «Палыновая квецень» (Брэст, «Альтернатива», 2016).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе