wd wp Пошук:

Марыя Тэрэза Манкідзян

Марыя Тэрэза Манкідзян (26 красавіка 1876, Керала, Індыя — 8 чэрвеня 1926) — індыйская законніца-містык. Каталіцкая святая, называюць апосталам сям’і.

Біяграфія

На пачатку ХХ стагоддзя заснавала Кангрэгацыю сясцёр Святой Сям’і, якая была афіцыйна зацверджана ў 1914 годзе. Яе малітоўнае жыццё характарызавалася частымі экстазамі, падчас якіх яна часам левітавала над зямлёй. У 1909 годзе сястра атрымала стыгматы, пасля чаго таксама пачала пакутаваць ад дэманічных нападаў.

Законніцы гэтай супольнасці спалучаюць малітоўнае кантэмпляцыйнае жыццё з дабрачыннасцю: клапоцяцца пра хворых і паміраючых, пра бедныя сем’і, займаюцца выхаваннем дзяўчынак у прытулках. На працягу апошняга стагоддзя колькасць кляштараў кангрэгацыі павялічылася да 176 па ўсім свеце. У іх жыве і моліцца каля 1500 сясцёр.

13 кастрычніка 2019 года папа Францішак абвясціць яе святой[3].

Зноскі

  1. 1 2 Schäfer J. Mariam Thresia Chiramel Mankidiyan // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  2. 1 2 Mariam Thresia Chiramel Mankidiyan // GCatholic.org — 1997.
  3. 13 кастрычніка падчас урачыстай Імшы, якую папа Францішак цэлебраваў на ватыканскай плошчы св. Пятра, пяць благаслаўлёных былі абвешчаны святымі.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Хрысціянскія містыкі
Катэгорыя·Памерлі ў Індыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Заснавальнікі манаскіх ордэнаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брытанскай Індыі
Катэгорыя·Рэлігія ў Індыі
Катэгорыя·Памерлі 8 чэрвеня