wd wp Пошук:

Марыя Назараўна Ярамчук

Марыя Назараўна Ярамчук, таксама Марычка Ярамчук (2 сакавіка 1993, Чарнаўцы) — украінская спявачка, фіналістка тэле-праекта «Голас краіны». У 2012 годзе прадставіла Украіну на Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў «Новая хваля 2012», дзе заняла 3-е месца.

Біяграфія

Нарадзілася 2 сакавіка 1993 года ў Чарнаўцах. Дачка ўкраінскага спевака, Народнага артыста Украіны Назарыя Ярэмчука. Спявае з дзяцінства. У школе вучылася добра, валодае некалькімі замежнымі мовамі, у тым ліку рускай, на якой выконвае песні.

Вучыцца на 4 курсе Кіеўскай муніцыпальнай акадэміі эстраднага і цыркавога мастацтваў.

У 2012 годзе становіцца ўдзельніцай праекту «Голас краіны», дзе трапляе ў каманду Аляксандра Панамарова і займае 4-е месца. У кастрычніку 2012 года прадставіла рускамоўную кампазіцыю «Со мной опять», напісаную Канстанцінам Меладзе і Андрэем Французам. На гэтую ж песню быў зняты яе першы кліп (прэм’ера адбылася 26 лістапада 2012 года). Рэжысерам відэа стаў Сяргей Ткачэнка.

У пачатку кастрычніка ў СМІ пачалі актыўна распаўсюджвацца чуткі пра тое, што Марыя стала новай салісткай гурта ВІА Гра. Аднак Канстанцін Меладзэ абверг гэтыя чуткі.

23 снежня 2012 года прымала ўдзел у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне-2013» з песняй «Imagine» і заняла 5 месца.

У 2013 годзе прадставіла другі кліп на песню «Я тебя найду» («Я цябе знайду»).

21 снежня 2013 года перамагла ва ўкраінскім нацыянальным адборы Конкурсу песні Еўрабачанне 2014 з песняй «Tick-Tock», чым заслужыла права прадстаўляць Украіну на Конкурс песні Еўрабачанне 2014 у Капенгагене ў маі 2014 года, дзе заняла 6-е месца.

Сінглы

Кліпы

Год Назва Альбом
2012 «Со мной опять» TBA
2013 «Я тебе найду» TBA

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнаўцах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2014
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы