wd wp Пошук:

Марыя Аркадзеўна Бяспалая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бяспалая. Марыя Аркадзеўна Бяспалая (25 лістапада 1948, в. Выжлавічы, Пінскі раён — 15 лютага 2021) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар (2001).

Біяграфія

У 1971 годзе скончыла БДУ. 3 1971 года — навуковы супрацоўнік, метадыст Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1979 года выкладае ў Мінскім інстытуце культуры (з 1993 года — Беларускі ўніверсітэт культуры).

У 1999 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2001 годзе ёй прысвоена вучонае званне прафесара.

З 2001 па 2008 гады займала пасаду прарэктара па навуковай рабоце, з 2009 па 2020 гады з’яўлялася загадчыкам, а з 2020 года — прафесарам кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства. На розных факультэтах універсітэта выкладала гісторыю Беларусі, усеагульную гісторыю, гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, гісторыю сацыякультурнай дзейнасці, гісторыю навукова-даследчай дзейнасці музеяў і іншыя дысцыпліны.

Памерла 15 лютага 2021 года[1].

Навуковая дзейнасць

Актыўна займалася навуковай работай, зместам якой з’яўлялася не толькі гістарычная тэматыка, але і праблемы сацыякультурнай і музейнай дзейнасці. Даследавала эканамічнае і культурнае жыццё беларускай вёскі ў ХХ ст. Аўтар двух манаграфій (у тым ліку «Беларуская вёска ў першыя гады нэпа (1921—1923 гг.)» (1999)), вучэбнага дапаможніка «Культурнае жыццё беларускай вёскі ў 1920-я гг» (2000) і больш за 150 артыкулаў у айчынных і замежных навуковых выданнях.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. Бяспалая Марыя Аркадзьеўна Архівавана 4 сакавіка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара