wd wp Пошук:

Марыя Аляксандраўна Фалалеева

Марыя Аляксандраўна Фалалеева (нар. 5 верасня 1976, Віцебск) — беларуская грамадская дзеячка. Старшыня Цэнтральнага Савета Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Экапраект» [1] , кандыдат геаграфічных навук. Спецыяліст у галіне экалагічнай і кліматычнай палітыкі, устойлівага развіцця гарадоў, партнёрскага кіравання.

Біяграфія

Нарадзілася 5 верасня 1976 года ў горадзе Віцебск. Скончыла сярэднюю школу № 37 г. Віцебска ў 1993 годзе. Вучылася на геаграфічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ва Універсітэце Лунда (Швецыя). У 2004 годзе абараніла кандыдатскую дысертацыю на тэму «Прасторавая структура гарадскіх ландшафтаў і ацэнка іх экалагічнага патэнцыяла: на прыкладзе горада Мінск». З 2006 года працавала ў міжнародных даследчых цэнтрах — Інстытут экалагічных даследванняў (IVM VU, Амстэрдам, Нідэрланды), Цэнтр экалагічных даследванняў (UFZ, Ляйпцыг, Германія), Цэнтр марскіх і прыбярэжных даследванняў (CMRC UCC, Корк, Ірландыя). Больш 15 гадоў займаецца навуковымі даследваннямі і практычнымі праектамі па распрацоўцы методык і планаў кліматычнай адаптацыі, устойлівага гарадскога развіцця [2] , ацэнкі эфектыўнасці экалагічных палітык і праектаў [3] . Праводзіла даследванні ў Нідэрландах, Велікабрытаніі, Венгрыі, Ірландыі, краінах Усходняй Еўропы. Аўтар навуковых публікацый, адукацыйных курсаў і трэнінгаў у сферы зменаў клімату [4] , экалагічнай палітыкі і інавацый [5] , удзелу зацікаўленых бакоў, экалогіі гарадоў [6] . Эксперт нацыянальнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на Канферэнцыях Бакоў Рамкавай Канвенцыі ААН аб зменах клімату (РКЗК ААН) у Парыжы (2015) і Катовіцэ (2018). Працавала ў праектах ЕС, ПРААН, SIDA, СAN [7] , 350.org, КОМГОР [8] .

Асноўныя навуковыя публікацыі

Зноскі

  1. https://ekapraekt.by/falaleeva/
  2. https://thinktanks.by/publication/2017/07/07/mariya-faloleeva-plotnaya-gorodskaya-zastroyka-chasto-ekonomicheski-nevygodna.html
  3. http://proekt.by/avtomatika-b48.0/umnimi_goroda_delayut_umnie_lyudi_%E2%80%A6_i_cifrovie_tehnologii-t56808.0.html
  4. https://climate.ecopartnerstvo.by/ru/news/79
  5. https://greenbelarus.info/articles/22-01-2021/kak-izmenyatsya-goroda-cherez-30-let-rasskazyvaet-belaruska-kotoraya-napisala
  6. https://www.urban-trialogs.org/post/09-2020-%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%B4%D0%B0-%D0%BC%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA-%D0%B2%D1%81%D0%B5%D1%80%D1%8C%D0%B5%D0%B7-%D0%B7%D0%B0%D0%B9%D0%BC%D0%B5%D1%82%D1%81%D1%8F-%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D0%BF%D1%82%D0%B0%D1%86%D0%B8%D0%B5%D0%B9-%D0%BA-%D0%B8%D0%B7%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F%D0%BC-%D0%BA%D0%BB%D0%B8%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B0
  7. https://infoclimate.org/klimaticheskaya-mobilizatsiya-na-fone-klimaticheskih-katastrof/
  8. https://jildom.com/assets/files/pdf4/kf3.pdf

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Беларускія жанчыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Эколагі Беларусі