wd wp Пошук:

Марыяна Фрэдрыксан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрэдрыксан.

Марыяна Фрэдрыксан, народжаная Персан (28 сакавіка 1927, Гётэбарг — 11 лютага 2007, Швецыя, Эстэрскэр) — шведская пісьменніца, журналіст і рэдактар.

Біяграфія

Марыяна Фрэдрыксан вырасла ў Гётэбаргу. Яна была дачкой Х’юга і Хільды Персан. Яе бацька кіраваў транспартнай кампаніяй. У 1947 годзе Марыяна Фрэдрыксан выйшла замуж за марскога капітана Свена Фрэдрыксана, ад якога ў яе нарадзіліся дзве дачкі: Ганна Хелена і Турыд. Пара развялася ў 2002 годзе.

Марыяна Фрэдрыксан памерла ад інфаркту 11 лютага 2007 года ў Эстэрскэры[5].

Творчасць

У 1960-х і 1970-х гадах Марыяна Фрэдрыксан была ўплывовым наватарам у шведскай прэсе. Яна пачала сваю прафесійную кар’еру, працуючы карэктарам у Göteborgs-Tidningen (газета Гётэбарга), але неўзабаве перайшла ў журналістыку. З 1962 па 1974 год яна працавала ў выдавецтве Åhlén & Åkerlund, займаючы пасаду галоўнага рэдактара часопіса аб ўнутраным аздабленні Allt i hemmet («Усё ў доме»). Яна таксама стварыла наватарскія і паспяховыя спецыялізаваныя часопісы Vi föräldrar («Мы бацькі») і ​​Allt om mat («Усё пра ежу»). У 1974 годзе яе наняла нацыянальная газета Svenska Dagbladet[6], для якой яна адкрыла старонку Idag, прысвечаную экзістэнцыяльным пытанням, псіхалогіі і эмоцыям. Гэта заахвоціла іншыя газеты ўключаць аналагічныя матэрыялы ў свае ўласныя публікацыі.

Дэбютны раман Марыяны Фрэдрыксан Evas bok («Кнiга Евы») быў апублікаваны ў 1980 годзе. Ён быў напісаны ў той час, калі яна перажывала асабісты крызіс. Марыяна Фрэдрыксан распавяла, як гэтая гісторыя прыйшла да яе падчас медытацыі. Нават пасля таго, як яна стала вельмі прадуктыўным прафесійным пісьменнікам, яна ўсё яшчэ апісвала сваю творчасць як вынік інтуітыўнага і вельмі далікатнага працэсу, пасля якога яна рэдка рэдагавала свае тэксты. Апісанне біблейскага персанажа Евы было фемінісцкім перапісваннем міфа пра стварэнне свету, нацэленым на артадаксальнае лютэранскія хрысціянства. Як і ў некалькіх яе пазнейшых раманах, у тым ліку Kains bok («Кнiга Каiна», 1981 г.), Noreas saga (1983 г.) і Syndafloden («Патоп», 1990 г.), у яе дэбютнай працы біблейскія тэмы змешваліся з глыбокімі псіхалагічнымі думкамі пад уплывам тэорый Карла Густава Юнга.

Сапраўдную сусветную славу ёй прынеслi раманы Simon och ekarna («Сымон і дубы»)[7] i «Anna, Hanna och Johanna».[8] Яны былі ўключаныя ў спіс дзесяці самых папулярных кніг ва ўсім свеце. Большасць раманаў пісьменніцы былі перакладзены на некалькі дзясяткаў моваў свету, выдадзены больш чым у 150 краінах і прададзены тыражом больш за 17 мільёнаў асобнікаў.

У 2011 годзе ў Германіі ўпершыню была экранізавана яе кніга. У аснову фільма «Сымон і дубы» лёг раман «Сымон і дубы». Драма, ў якой Ян Ёзеф Лiферс[9] сыграў нямецкага габрэя, была ў 2012 годзе прадстаўлена ў 13-ці намінацыях на прэмію «Залаты жук» (двойчы з іх паспяхова). [10]

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120460491 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120460491 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. Författaren Marianne Fredriksson dödSchibsted, 2007. — ISSN 1103-9000; 1403-9656 Праверана 31 студзеня 2021.
  5. https://sv.wikipedia.org/wiki/Marianne_Fredriksson
  6. https://sv.wikipedia.org/wiki/Svenska_Dagbladet
  7. https://en.wikipedia.org/wiki/Simon_and_the_Oaks_(film)
  8. https://www.skbl.se/en/article/MarianneFredriksson
  9. https://ru.wikipedia.org/wiki/Лиферс,_Ян_Йозеф
  10. https://ru.wikipedia.org/wiki/Фредрикссон,_Марианна

Лiтаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Журналісты Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ад інфаркту міякарда
Катэгорыя·Памерлі 11 лютага
Катэгорыя·Пісьменніцы Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гётэбаргу
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных