wd wp Пошук:

Марына Уладзіміраўна Надтачэй

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Надтачэй. Марына Уладзіміраўна Надтачэй (нар. 1967, Гомель, цяпер Беларусь) — беларуская суддзя. Намесніца старшыні Гомельскага абласнога суда і старшыня калегіі па грамадзянскіх справах таго ж суда[2].

Біяграфія

У 1990 годзе скончыла Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут. З 1984 па 1986 гады — справавод Чыгуначнага райвыканкама г. Гомель. З красавіка 1986 года — інспектар аддзела сацыяльнага забеспячэння Чыгуначнага райвыканкама г. Гомель. З 1987 па 1991 гады — юрысконсульт Савецкага райвыканкама г. Гомеля. З 1991 па 1998 гады рабіла пракурорам аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці, памочніцай пракурора, старэйшай памочніцай пракурора Навабеліцкага раёна г. Гомеля. Са студзеня 1998 года — суддзя суда Навабеліцкага раёна Гомеля. Са жніўня 2004 года — суддзя Гомельскага абласнога суда.

У кастрычніку 2014 года прызначаная намесніцай старшыні, у ліпені 2015 года — намесніца старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 2 лютага 2022.
  2. Кіраўніцтва Гомельскага абласнога суда Архівавана 15 снежня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Выпускнікі МДЮА
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Суддзі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы