wd wp Пошук:

Марыа Епес

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Марыа Альберта Епес Дыяс (ісп.: Mario Alberto Yepes Díaz; нар. 13 студзеня 1976, Калі, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Калумбіі (1999—2014).

Клубная кар’ера

З 1995 па 1997 гады гуляў у калумбійскім клубе «Картулуа». З 1997 па 1999 гады выступаў у шэрагах іншага калумбійскага клуба, як «Дэпартыва» з Калі. З 1999 па 2002 гады з’яўляўся іграком аргенцінскага гранда «Рывер Плэйт». З 2002 па 2004 гады гуляў за французскі клуб «Нант», пакуль не перайшоў у іншы французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен», у якім выступаў па 2008 год. Пасля па 2010 год выступаў за італьянскі клуб «К’ева» з Вероны.

26 сакавіка 2010 года Епес падпісаў кантракт з «Міланам» на 2 гады[3]. 12 мая 2012 года Епес падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на адзін год да лета 2013 года[4]. Пасля яго сканчэння перайшоў у іншы італьянскі клуб «Аталанта».

Пасля чэмпіянату свету 2014 перайшоў у аргенцінскі клуб «Сан-Ларэнса», у складзе якога прымаў удзел у клубным чэмпіянаце свету ў канцы 2014 года. У студзені 2016 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[5].

Міжнародная кар’ера

Епес правёў больш за 80 гульняў за нацыянальную зборную Калумбіі з моманту свайго дэбюту ў 1999 годзе[6]. Ён быў часткай каманды зборнай Калумбіі, якая перамагла ў розыгрышы Кубка Амерыкі ў 2001 годзе, а таксама стала ўдзельнічаў у іншых міжнародных спаборніцтвах.

Абвясціў аб сваім зыходзе са зборнай па заканчэнні чэмпіянату свету 2014, у якім Калумбія дайшла да чвэрцьфінала.

Трэнерская кар’ера

У красавіку 2016 года быў прызначаны галоўным трэнерам клуба «Дэпартыва» (Калі). Пакінуў пасаду ў сакавіку 2017 года.

Дасягненні

Клубныя

Дэпартыва:

Рывер Плэйт:

Пары Сен-Жэрмен:

Мілан:

Міжнародныя

Калумбія:

Зноскі

  1. Mario Yepes // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mario Yepes // FBref.com
  3. «Милан» подписал защитника «Кьево» Архівавана 27 сакавіка 2010.. championat.ru
  4. Yepes signs one-year extension with AC Milan. Goal.com.
  5. Марио Йепес завершил карьеру. by.tribuna.com
  6. Colombia record international footballers RSSSF. com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Калумбіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Сан-Ларэнса
Катэгорыя·Ігракі ФК Нант
Катэгорыя·Ігракі ФК Картулуа
Катэгорыя·Ігракі ФК Аталанта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дэпартыва Калі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Калумбіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калумбіі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Рывер Плэйт
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК К’ева
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэпартыва Калі
Катэгорыя·Футбалісты Калумбіі