wd wp Пошук:

Марш Радэцкага

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Марш Радэцкага (значэнні).

Граф Радэцкі

«Марш Радэцкага» (аp. 228) — марш, напісаны Іаганам Штраусам-старэйшым у гонар фельдмаршала графа Радэцкага ў 1848 годзе. Адзін з самых знакамітых твораў Штрауса.

Марш Радэцкага складаецца з трох асноўных частак.

Гісторыя

Марш Радэцкага быў напісаны Іаганам Штраусам-старэйшым у якасці прывітання войскам фельдмаршала Іагана Ёзэфа Венцэля Радэцкага, які вяртаўся пасля прыгнечання паўстання ў Італіі, і быў упершыню выкананы 31 жніўня 1848 года на вуліцах Вены перад войскамі, якія праходзілі па вуліцах.

Пазней ён стаў парадным маршам гусарскага палка Радэцкага[1].

У сярэдзіне XIX стагоддзя аўстрыец Шрам, стаўшы капельмайстрам Каралеўскага драгунскага гвардзейскага палка (англ.) Вялікабрытаніі, прадставіў «Марш Радэцкага» як вельмі прыдатны для англійскага кавалерыйскага палка. Марш атрымаў яшчэ мацнейшую сувязь з палком у 1896 годзе, калі аўстрыйскі імператар Франц Іосіф I стаў шэфам палка і даў дазвол прыняць у якасці сцяга аўстрыйскага двухгаловага арла. Марш Радэцкага і сёння з’яўляецца хуткім маршам палка[1].

Сучаснае выкарыстанне

Зноскі

  1. 1 2 Music of the Regiment Архівавана 28 верасня 2011. — 1st The Queen’s Dragoon Guards
  2. Gala Artística Musical(недаступная спасылка) — Ejército de Chile
  3. Bo Jensen. Totaloplevelse i NRGI Park // Tribune: Magasin for Århus Elite, # 30, 4.03.2008. (дацк.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Ваенныя маршы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Творы для аркестра
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Музычныя творы 1848 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі