wd wp Пошук:

Мархур

Мархур, Вінтарогі казёл[1] (Capra falconeri) — парнакапытная жывёла з роду горных казлоў сямейства пустарогія (Bovidae).

Апісанне

Назва гэтага віду паходзіць ад формы рагоў, што закручваюцца накшталт лейцара або шрубы. У самцоў на шыі і грудзях падвес з падоўжаных цёмных валасоў. Афарбоўка поўсці звычайна рудавата-шэрая, у старых самцоў — брудна-белая. Даўжыня цела да 1,7 м, вышыня ў карку 90 см, важыць да 90 кг, радзей больш.

У самцоў рогі дасягаюць 1,5 м і больш, у самак невялікія рожкі 20-30 см даўжыні.

Арэал

Распаўсюджаны ў Заходніх Гімалаях, Кашміры, Малым Тыбеце і Афганістане, а таксама ў гарах па рацэ Пяндж, хрыбтах Кухі-Тангтоб і Бабатаг у Таджыкістане. Утварае некалькі падвідаў, якія адрозніваюцца формай рагоў. Вінтарогі казёл засяляе стромкія схілы цяснін, скалы і абрывы на вышыні ад 500 да 3500 метраў, сілкуючыся травой і лісцем. З’яўляецца родапачынальнікам некаторых парод хатніх коз.

Вінтарогі казёл — адзін з сімвалаў Пакістана (дзе вядомы як мархур, мархор — «змеяяд»).

Зноскі

  1. Напісанне Мархур, Вінтарогі казёл у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.145
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Казлы
Катэгорыя·Фаўна Цэнтральнай Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1839 годзе
Катэгорыя·Сысуны Азіі
Катэгорыя·Віды, якія знаходзяцца ў небяспецы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта