wd wp Пошук:

Марская свінка

Марская свінка (Cavia porcellus) — грызун сямейства свінкавых.

Апісанне

Даўжыня цела ад 25 да 35 см і залежыць ад пароды. Хвост як правіла адсутнічае. Дарослы самец марской свінкі важыць 800—1500 г, а самка — 600—1200 г. Прыродная афарбоўка карычнева-шэрая, з больш светлым брушкам. Выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных і лабараторных жывёл. Выведзена шмат парод, якія адрозніваюцца структурай, даўжынёй і афарбоўкай поўсці. Пароды свойскіх марскіх свінак падзяляюцца на групы: кароткапоўсцевыя (селфы, агуці і многія іншыя), даўгапоўсцевыя (шэлці, тэкселі, мерына і іншыя), шорсткапоўсцевыя (абісінцы, амерыканскія тэддзі, рэкс і г. д.), парода без поўсці (Болдуін, скініі). Будова цела хатніх марскіх свінак значна адрозніваецца ад будовы цела іх дзікіх братоў.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Грызуны