wd wp Пошук:

Марская лісіца звычайная

Марская лісіца звычайная (Alopias vulpinus) — самы буйны від храстковых рыб роду Alopias атрада Lamniformes. Дасягае 6,1 м, прычым палову гэтай даўжыні складае выцягнутая верхняя лопасць хваставога плаўніка. У гэтых акул абцякальнае цела, кароткая і завостраная морда, вочы сярэдняга памеру. Знешне яны падобныя з відам Alopias pelagicus, ад якіх адрозніваюцца большай шырынёй верхняй лопасці хваставога плаўніка і наяўнасцю белай плямы над груднымі плаўнікамі, якая з’яўляецца працягам асноўнай белай афарбоўкі жывата. Гэтыя акулы насяляюць ва ўсіх ўмераных і трапічных водах, хоць аддаюць перавагу прахалоднай тэмпературы. Яны сустракаюцца як у адкрытым акіяне на глыбіні да 550 м, так і паблізу берагоў і трымаюцца звычайна ў павярхоўных пластах вады, здзяйсняючы часам скачкі над паверхняй. Рацыён у асноўным складаецца са стайнай пелагічнай рыбы[1]. Прадстаўнікі віду здзяйсняюць сезонныя міграцыі і праводзяць лета на ніжніх шыротах.

Арэал

Жыве ў Ціхім акіяне, Атлантыцы.

Гэтыя акулы з’яўляюцца патэнцыйна небяспечнымі для чалавека. З’яўляюцца жывароднымі акулай.

Зноскі

  1. Под редакцией профессоров Н.А.Гладкова, А.В.Михеева. Жизнь животных: в 6-ти томах.. — М.:: Просвещение., 1970.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Акулы
Катэгорыя·Уразлівыя віды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта