У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кан (значэнні).
Марсель Кан (1 сакавіка 1895 — 20 верасня 1981) — французская мастачка, адзін з членаў Abstraction-Création. Нарадзілася ў яўрэйскай сям’і Страсбурга. З 1915 года навучалася жывапісу ў Лавіса Карынта. У 1930 годзе ў Парыжы ўдзельнічала ў выставе «Круг і квадрат». У сваіх карцінах, пераважна абстрактных, часта заснаваных на геаметрычных формах, яна імкнулася стварыць «абсалютную прастору»; гэта ж самае яна спрабавала вырашыць у рэльефах і калажах.