wd wp Пошук:

Марсела Марцінс Марэна

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Марсела Марцінс Марэна (ісп.: Marcelo Martins Moreno; нар. 18 чэрвеня 1987, Санта-Крус-дэ-ла-Сьера, Балівія) — балівійскі футбаліст, нападнік парагвайскага клуба «Сера Партэнья» і нацыянальнай зборнай Балівіі.

Кар’ера

Футболам займаўся ў Бразіліі, прафесійную кар’еру распачаў у клубе «Віторыя» ў адной з ніжэйшых бразільскіх ліг. У сярэдзіне 2007 года перайшоў у «Крузейру», а ў наступным годзе стаў асноўным іграком каманды і найлепшым бамбардзірам Кубка Лібертадорэс разам з парагвайскім футбалістам Сальвадорам Кабаньясам.

27 мая 2008 года падпісаў кантракт з данецкім «Шахцёрам», які выклаў за іграка 9 млн еўра[3]. Пасля некаторы час правёў у арэндах, дзе выступаў няўдала. У 2012 годзе вярнуўся ў Бразілію, дзе выступаў за шэраг клубаў, у тым ліку за сваю былую каманду «Крузейру». У лютым 2015 года перайшоў у склад кітайскага клуба «Чанчунь Ятай»[4].

У пачатку 2017 года перабраўся ў іншы кітайскі клуб, «Ухань Чжаэр». У сезоне 2017 з 23 галамі стаў найлепшым бамбардзірам другога кітайскага дывізіёна, а з лета 2018 года страціў месца ў аснове і стаў гуляць за рэзервовую каманду. У студзені 2019 года перайшоў у «Шыцзячжуан Эвер Брайт».

У лютым 2020 года зноў стаў іграком «Крузейру», дзе гуляў на працягу двух сезонаў. У лютым 2022 года далучыўся да парагвайскага клуба «Сера Партэнья».

У складзе нацыянальнай зборнай Балівіі дэбютаваў 12 верасня 2007 года ў матчы супраць зборнай Перу.

Дасягненні

«Віторыя»:

«Крузейру»:

«Шахцёр»:

«Фламенгу»:

«Ухань Чжаэр»:

Зноскі

  1. Marcelo Moreno // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Marcelo Martins Moreno // FBref.com
  3. Shakhtar swoop for Bolivian starlet. UEFA.com
  4. 亚泰投2.5亿争前八 弃前中超金靴签巴甲银靴. Sina Sports

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Данецк
Катэгорыя·Футбалісты Балівіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Фламенгу
Катэгорыя·Ігракі ФК Чанчунь Ятай
Катэгорыя·Ігракі ФК Грэміу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балівіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Крузейру
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Віторыя Салвадор
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Балівіі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ухань Чжаэр
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Вердэр
Катэгорыя·Ігракі ФК Сера Партэнья
Катэгорыя·Ігракі ФК Уіган Атлетык
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Шыцзячжуан Эвер Брайт
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта