wd wp Пошук:

Марка Лудзага

Марка Лудзага (23 чэрвеня 1950, г. Брэшыя, Італія — 7 чэрвеня 2022) — кіраўнік Суверэннага Мальтыйскага ордэна.

Біяграфія

Вучыўся ў братоў францышканаў, потым вывучаў медыцыну ў Падуанскім і Пармскім універсітэтах. Быў прыняты ў Мальтыйскі ордэн у 1975 годзе Вялікім прыяратам Ламбардыі і Венецыі. У 2003 годзе прынёс урачыстыя манаскія абяцанні. Удзельнічаў у шматлікіх міжнародных пілігрымках Мальтыйскага ордэна ў Люрд і ў нацыянальных італьянскіх пілігрымках у Асізі і Ларэта.

З 2010 года цалкам прысвяціў сваё жыццё Мальтыйскаму ордэну, пераехаў у Маркэ, дзе ўзначаліў Камэнду ордэна ў Віле Чыкаліні. З 2011 года быў Камандорам юстыцыі ў Вялікім прыяраце Рыма, выконваў абавязкі Дэлегата паўночнага Маркэ і быў адказным за бібліятэку. З 2017 па 2020 год быў дарадцам Італьянскай асацыяцыі Мальтыйскага ордэна. 8 лістапада 2020 года быў абраны кіраўніком Суверэннага Мальтыйскага ордэна[3].

Зноскі

  1. https://www.ncregister.com/cna/order-of-malta-announces-death-of-fra-marco-luzzago Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. https://www.ncregister.com/cna/order-of-malta-announces-death-of-fra-marco-luzzago
  3. Адышоў у вечнасць Месцазахавальнік Вялікага магістра Мальтыйскага ордэна брат Марка Лудзага
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Медыкі Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Памерлі 7 чэрвеня
Катэгорыя·Італьянская арыстакратыя
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мальтыйскія рыцары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Марке
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэшыі