wd wp Пошук:

Маржынальны гандаль

Маржынальны гандаль — правядзенне спекулятыўных гандлёвых аперацый з выкарыстаннем грошай і/або тавараў, якія прадстаўляюцца гандляру ў крэдыт пад заклад абумоўленай сумы — маржы[1]. Ад простага крэдыту маржынальны адрозніваецца тым, што атрыманая сума грошай звычайна ў некалькі разоў перавышае памер закладу (маржы)[2].

Напрыклад, за прадастаўленне права заключыць кантракт на куплю або продаж 100 тысяч еўра за долары ЗША брокер звычайна патрабуе ў заклад не больш за 2 тысячы долараў.

Маржынальны гандаль дазваляе гандляру павялічыць аб’ёмы аперацый пры тых жа капіталах.

Гандляроў, якія гуляюць на павышэнні курса, называюць «быкамі», а тых, хто гуляе на паніжэнні курсу, г.зн. практыкуючых продаж без пакрыцця, называюць «мядзведзямі»[3].

Рызыкі

Шырокае выкарыстанне маржынальнага гандлю павялічвае колькасць і сумы здзелак на рынку. Гэта прыводзіць да росту хуткасці змены выніку гандлёвай аперацыі, да росту рызык. Павелічэнне аб’ёмаў здзелак уплывае на характар ​​рынку. Вялікая колькасць хаатычных дробных здзелак павялічвае ліквіднасць рынку, стабілізуе яго. З іншага боку, калі здзелкі адбываюцца аднанакіравана, яны могуць значна павялічыць коштавыя ваганні[4].

Выкарыстанне крэдытнага пляча можа прыводзіць як да вельмі хуткага ўзбагачэння, так і да хуткай страты капіталу. Паводле статыстыкі, 76 % рахункаў прыватных інвестараў губляюць грошы пры гандлі з дапамогай крэдытнага пляча[5]. Таму для знаходжання аптымальнай велічыні выкарыстоўванага крэдытнага пляча трэба зважаць на сярэднюю валацільнасць каціровак гандляванай прылады. Чым вышэй валацільнасць, тым вышэй верагоднасць, што выкарыстанне вялікага крэдытнага пляча можа прыводзіць да істотных страт нават ад выпадковых рынкавых ваганняў[6].

Зноскі

  1. Margin Definition(нявызн.). investopedia.com. Праверана 15-11-2021.
  2. How a margin loan works(нявызн.). westpac.com.au. Праверана 15-11-2021.
  3. Too embarrassed to ask: what are “bulls” and “bears”?(нявызн.). moneyweek.com. Праверана 15-11-2021.
  4. The Impact of Margin Trading on Volatility of Stock Market: Evidence from SSE 50 Index(нявызн.). scirp.org. Праверана 15-11-2021.
  5. Is Trading 212 a Scam?(нявызн.). comparebrokers.co. Праверана 15-11-2021.
  6. The dynamics of the leverage cycle(нявызн.). sciencedirect.com. Праверана 15-11-2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Фондавы рынак
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы