У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савіцкая.
Маргарыта Захараўна Савіцкая (16 красавіка 1928, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі жывапісец.
Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1959). У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1959 года. Працуе ў бытавым жанру, жанру пейзажа і партрэта.
Карціны: «У полі» (1959), «Лета» (1962), «Гімнасты» (1963), «Хлеб партызанам» (1967), «Восень» (1970, разам з Л. Ізмайлавай), «Дарога на Слонім» (1981), «Раніца на Іслачы» і «Лясное возера» (1985). Аўтар партрэтаў народнага мастака М. Савіцкага (1981), «Дзяўчынка» (1984) і інш. Мастацтва М. Я. Савіцкай адметна вобразным раскрыццём сутнасці з’явы, каларыстычнымі сродкамі.