Размежаванне матацыклаў і мапедаў ў Правілах дарожнага руху звязана з тым, што матацыкл можа ехаць у агульным патоку аўтамабіляў, а мапед едзе істотна павольней, і таму правілы загадваюць яму рухацца толькі ля правага краю дарогі, разам з веласіпедамі.
Папулярнасць мапедаў вызначаецца ў першую чаргу тым, што яны не патрабуюць дзяржаўнай рэгістрацыі, тэхаглядаў і абавязковага страхавання; для кіравання мапедам не патрабуецца вадзіцельскага пасведчання (ёсць краіны, дзе гэта не так). Акрамя таго, мапеды каштуюць даволі танна і расходуюць мала бензіну.