wd wp Пошук:

Мануэль Бланка Энкалада

Мануэль Хасэ Бланка-і-Кальва дэ Энкалада (ісп.: Manuel José Blanco y Calvo de Encalada; 21 красавіка 1790, Буэнас-Айрэс, Рыа-дэ-ла-Плата — 5 верасня 1876, Сант’яга, Чылі) — чылійскі палітычны дзеяч, першы прэзідэнт Чылі (Часовы прэзідэнт з 9 ліпеня па 9 верасня 1826 года).

Навучаўся марской справе ў Іспаніі. Падчас чылійскай вайны за незалежнасць уступіў у войска Чылі і даслужыўся да рангу віцэ-адмірала. У 1826 годзе быў абраны на заснаваны пост прэзідэнта Чылі. На гэтай пасадзе прабыў усяго два месяцы з-за рознагалоссяў з Кангрэсам з нагоды федэральнага ладу краіны.

Пасля прымаў удзел у вайне супраць Балівійска-Перуанскай канфедэрацыі і ў вайне супраць Іспаніі.

Зноскі

  1. 1 2 Manuel Blanco Encalada // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Manuel Blanco Encalada // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Прэзідэнты Чылі
Катэгорыя·Памерлі ў Сант’яга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1790 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1876 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 верасня