wd wp Пошук:

Мангусты

Мангусты (Herpestes) — род млекакормячых з сямейства мангуставых (Herpestidae). 14 відаў. Пашыраны ў Паўночна-Заходняй Еўропе, Малой, Пярэдняй і Паўднёвай Азіі, Афрыцы. Акліматызаваны ў Вест-Індыі, на Гавайскіх астравах і Фіджы. Жывуць у розных умовах. Трымаюцца паасобна, часам групамі. Найбольш вядомы прадстаўнік роду мангуст егіпецкі — іхнеўмон.

Апісанне

Даўжыня цела да 65 см, хваста да 51 см, маса да 3,2 кг. Тулава падоўжанае, канечнасці кароткія, хмыза вострая. Поўсць кароткая, грубаватая. Афарбоўка бурая розных адценняў. часам са светлымі плямамі. Драпежнікі, кормяцца дробнымі жывёламі, пераважна грызунамі і змеямі, у т.л. ядавітымі. Імунітэту да змяінага яду не маюць, спраўляюцца з імі дзякуючы імгненнай рэакцыі. Нараджаюць 2-4 дзіцяняці. Лёгка прыручаюцца.

Віды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мангуставыя