wd wp Пошук:

Манастыр Святога Іллі

Манастыр Святога Іллі — былы найстаражытнейшы манастырскі комплекс у Іраку, знаходзіўся каля Масула. Належыў Халдзейскай каталіцкай царкве

Гісторыя

Кляштар пабудаваны ў 595 годзе. У 1743 годзе 150 манахаў, якія адмовіліся прыняць іслам, былі пакараныя па загадзе персідскага генерала. У 2003 годзе дах манастыра быў праламаны вежай ад танка, іракская армія скідала там адходы, а амерыканскія дэсантнікі, першапачаткова не распазнаўшы каштоўнасць пабудовы, нанеслі на яе сцены свой дэвіз фарбай.

Манастыр, налічваў 26 пакояў, уключаючы капліцу і санктуарый.

Па сцвярджэнні аналітыкаў, манастыр быў разбураны баевікамі ІДІЛ ў прамежак паміж жніўнем і вераснем 2014 года. Для зносу выкарыстоўваліся бульдозеры і выбухоўка[1].

Зноскі

  1. Баевікі ІДІЛ знішчылі найстаражытнейшы манастыр Ірака
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Дзяржава Сасанідаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Халдзейская каталіцкая царква
Катэгорыя·Кляштары
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Масул
Катэгорыя·Славутасці Ірака