wd wp Пошук:

Малінны жук звычайны

Малінны жук звычайны (Byturus tomentosus) — від малінных жукоў (Byturidae).

Апісанне

Даўжыня цела дарослых насякомых (імага) 3,8-4,3 мм[3]. Цела шаравата-чорнае, рэдка ўсё цела рыжае, у шэрых або жоўтых густых валасінках. Краі пярэдняспінкі і вяршыня брушка звычайна чырванаватыя[3].

Экалогія

Жукі наведваюць кветкі маліны звычайнай, лічынкі развіваюцца ўнутры ягад[3].

Жукі зімуюць у глебе на глыбіні 5-10 см паблізу кустоў маліны. Па заканчэнні зімоўкі сілкуюцца тычачкамі і песцікамі кветак розных раслін, а затым пераходзяць на маліну, ядучы маладыя лісце і выгрызаючы змесціва бутонаў. Яйцакладка ажыццяўляецца на маладыя лісточкі, а затым у маладыя кветкі. Лічынкі сілкуюцца пладаложам, а часам і касцяніцай, з-за чаго ва ўжытку ягады называюць «чарвівыя». Акукліванне лічынак адбываецца ў глебе[4]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Систематика и синонимия(англ.) . BioLib. Праверана 19 лістапада 2011.
  2. Систематика и синонимия(англ.)  (недаступная спасылка). Сайт «Fauna Europaea» (faunaeur.org). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 19 лістапада 2011.
  3. 1 2 3 Определитель насекомых европейской части СССР. Т. II. Жесткокрылые и веерокрылые. / под общ.ред. чл.-корр. Г. Я. Бей-Биенко. — М.-Л.: «Наука», 1965. — С. 303. — 668 с. — (Определители по фауне СССР, издаваемые Зоологическим институтом АН СССР; вып.89.). — 5700 экз.
  4. Казаков И. В., Кичина В. В. Малина. — М.: Россельхозиздат, 1976. — 76 с.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Насякомыя Еўропы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1774 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Малінавыя жукі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных