wd wp Пошук:

Малы жоўтахохлы какаду

Малы жоўтахохлы какаду (Cacatua sulphurea, сін. Plyctolophus sulphurea) — птушка сямейства какаду.

Знешні выгляд

Даўжыня цела 33-35 см, хваста 11 см; вага да 500 г. апярэнне белае. Хахалок у верхняй частцы і вобласць вушэй жоўтая. Дзюба і лапы шэра-чорныя. Калявокавае кальцо без пёркаў, блакітнага колеру. Афарбоўка самцоў і саміц аднолькавая. У самцоў дзюба і галава буйнейшыя. Але галоўнай адрознівальнай палавой прыкметай з’яўляецца афарбоўка радужкі вачэй. У саміц яна чырвона-карычневая, а ў самцоў амаль чорная. Голас гучны, хрыплы. Пры спалоху рэзкі, пераходзіць у візг.

Распаўсюджанне

Насяляе Малыя Зондскія астравы і Сулавесі.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Папугаепадобныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Знікаючыя віды