wd wp Пошук:

Малх Карфагенскі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Малх. Малх — карфагенскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч VI ст. да н.э.

Біяграфія

У 50-х гадах VI ст. да н.э. быў прызначаны галоўнакамандуючым («рабімаханатам», фінік. ) карфагенскага войска і кіраваў ім падчас «вялікіх войнаў» у Афрыцы. Перамог плямёны максіяў і вызваліў горад ад абавязку плаціць ім даніну. Дзясятую частку здабычы камандуючы ў суправаджэнні свайго сына адправіў у Цір.

Пачаў карфагенскую экспансію на Сіцылію, заключыў саюз з элімамі, падпарадкаваў Карфагену фінікійскія калоніі на захадзе вострава і ўсталяваў кантроль над землямі сіканаў. У 545 — 540 гг. да н.э. — ваяваў на Сардзініі. У прыватнасці, разбурыў непакорную фінікійскага калонію Кукурэд, побач з якой заснаваў ўжо карфагенскі Каларыс (сучасны Кальяры). Аднак у далейшым ваенная кампанія складвалася няўдала і ашарат прысудзіў Малха да выгнання — разам з усім яго войскам.

У адказ Малх пераправіў войска ў Карфаген і захапіў уладу ў горадзе. Члены ашарата былі пакараны смерцю, а народу абвясцілі пра аднаўленне «справядлівых старых законаў». Па стылі кіравання ўлада Малха ў цэлым нагадвала старажытнагрэчаскую тыранію. Праціўнікі падазравалі, што ён хоча стаць царом, аднак публічна ён такіх намераў не выказваў, відавочна разумеючы непапулярнасць такога кроку сярод абшчыны. Аднак у рэшце рэшт супраць Малха выступіў нават яго ўласны сын, за што той быў пакараны. Абураны народ неўзабаве паўстаў і расправіўся з самім Малха (прыкладна ў 538 г. да н. э.).

Папярэднік:
Гано I
Кіраўнік Карфагена
VI стагоддзе да н.э.
Пераемнік:
Маго I

Зноскі

Спасылкі

Малх у Smith, William, ed. (1870) у Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.(англ.) 

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1 тысячагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Постаці Карфагена
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы